Фота: AP
Міністры замежных спраў Ірландыі, Літвы і Нідэрландаў заявілі, што Еўрапейская камісія прапрацоўвае магчымасць увядзення нафтавага эмбарга ў дачыненні да Расіі. Пры гэтым, паводле іх, канчатковыя рашэнні не прынятыя, піша «Радыё Свабода».
Як піша Financial Times, сярод краін ЕС захоўваюцца рознагалоссі ў пытанні аб эмбарга, бо некаторыя з іх, такія як Балгарыя, амаль цалкам залежаць ад расійскай нафты. Венгрыя ўжо заявіла, што не падтрымае такое эмбарга. FT піша, што шэраг краін і палітыкаў баяцца далейшага росту цэн на энерганосьбіты.
Афіцыйна пытанне аб нафтавым эмбарга ў парадак дня не ўключылі.
Раней эмбарга ўвялі ЗША і Вялікабрытанія, якія спажывалі значна менш расійскай нафты, чым ЕС.
ЕС ужо увёў пяць пакетаў санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі, пад іх падпалі больш за 1000 расійскіх юрыдычных асоб і цэлыя галіны эканомікі. Апошні пакет забараніў імпарт вугалю з Расіі і ўезд на тэрыторыю ЕС расійскага грузавога транспарту.





