• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Ежа
Фота 7 з 7
12.04.2022 / 13:40

Як фарбаваць велікодныя яйкі: вялікі гайд

Каталікі і пратэстанты святкуюць сёлета Вялікдзень 17 красавіка, праваслаўныя — 24-га. Каб адчуць напоўніцу атмасферу свята, раім дадаць нешта новае ў велікодную традыцыю — фарбаванне яек. Ёсць шмат спосабаў, як гэта зрабіць.

Фота: pixabay.com

Выкарыстоўваем натуральныя фарбы

Пачнем з папулярных сярод беларусаў натуральных фарбавальнікаў. Выбірайце колер — і наперад:

  • Чырвоны. Каб яго атрымаць, вазьміце літр вады, дадайце туды 2 сталовыя лыжкі воцату і шалупінне ад 12-15 чырвоных цыбулін. Давядзіце сумесь да кіпення і варыце яе 30 хвілін, потым працадзіце сумесь у міску з нержавеючага матэрыялу (гэты крок можна апусціць). Калі раствор астыне, пералійце яго ў каструлю і пакладзіце туды сырыя яйкі. Давядзіце да кіпення, зменшыце агонь, накрыйце крышкай і варыце яйкі 12-20 хвілін у залежнасці ад таго, наколькі інтэнсіўны колер вы жадаеце атрымаць.
  • Жоўты. Змяшайце літр вады, 2 сталовыя лыжкі воцату і 3 сталовыя лыжкі куркумы. Давядзіце да кіпення, знізце агонь і кіпяціце сумесь каля 30 хвілін. Астудзіце яе, потым пакладзіце ў сумесь сырыя яйкі і варыце іх каля 10 хвілін.
  • Ружовы. Пакіньце на ноч вараныя яйкі ў сумесі з двух шклянак бурачнага соку і дзвюх сталовых лыжак воцату.
  • Блакітны. Вазьміце літр вады, дадайце 2 сталовыя лыжкі воцату і нашынкаваную чырвонакачанавую капусту (вам спатрэбяцца 1-2 качаны, якасць і свежасць капусты на вынік не ўплываюць). Давядзіце сумесь да кіпення, зменшыце агонь і кіпяціце сумесь 30 хвілін. Астудзіце, дадайце вараныя яйкі і пакіньце іх у растворы на 30 хвілін, каб атрымаць светла-блакітны колер, і на ноч, каб атрымаць больш цёмнае адценне.
  • Фіялетавы. Змяшайце шклянку соку чырвонага вінаграду і сталовую лыжку воцату, пакладзіце ў раствор яйкі. Пакіньце на ноч у халадзільніку.
  • Карычневы. Замачвайце вараныя яйкі ў растворы з літра крэпкай кавы і 2 сталовых лыжак воцату на працягу 30 хвілін.

Фота: pixabay.com

Эксперыментуем з харчовымі фарбавальнікамі

Можна спрасціць сабе жыццё і набыць у магазіне спецыяльныя харчовыя фарбавальнікі для яек. З іх дапамогай вы атрымаеце яйкі больш яркіх колераў, чым пры ўжыванні натуральных фарбавальнікаў, ды і смецця на кухні будзе менш. Вось як трэба працаваць з харчовымі фарбавальнікамі:

  1. Перш за ўсё, трэба зварыць яйкі ўкрутую. Для гэтага памясціце іх у каструлю і заліце вадой так, каб над яйкамі было хаця б некалькі сантыметраў вады. Потым давядзіце ваду да кіпення, здыміце каструлю з агню, накрыйце яе і пакіньце на 12-15 хвілін. Потым выліце ваду і астудзіце яйкі — прамыйце іх халоднай вадой.
  2. Далей падрыхтуем фарбавальнікі. Да кожнага з іх ідзе інструкцыя — прытрымлівайцеся яе. Чым большай будзе канцэнтрацыя фарбавальніка, тым больш яркі колер атрымаюць яйкі. Можна змешваць розныя фарбы: напрыклад, чырвоны і жоўты фарбавальнікі разам дадуць аранжавы колер, чырвоны і блакітны — фіялетавы, жоўты і блакітны — зялёны.
  3. Калі ўсё гатова, пачынаем фарбаваць яйкі. Засцяліце працоўную зону газетамі ці абрусам, падрыхтуйце папяровыя сурвэткі, каб прыбіраць пырскі вады, і посуд, куды вы пакладзяце фарбаваныя яйкі. З дапамогай лыжкі апускайце яйкі ў ваду з фарбавальнікам і пакідайце там на 5-10 хвілін. Трэба, каб вада цалкам пакрывала яйка, таксама не забывайце яго пераварочваць, каб афарбоўка была раўнамернай.
  4. Высушыце яйкі на папяровых ручніках.
  5. Пратрыце алеем — яны будуць зіхацець.

Фота: pixabay.com

Мармуровыя яйкі

Тут і далей: фота craftsbyamanda.com

Калі жадаеце нешта зусім арыгінальнае — паспрабуйце іншыя варыянты аздаблення яек.

Каб зрабіць яйкі мармуровымі, вам спатрэбіцца алей, воцат, харчовыя фарбавальнікі, кубкі і лыжкі (па адным кубку і адной лыжцы на кожны колер). 

  1. Наліце ў кожны кубак па сталовай лыжцы алею і столькі ж воцату, дадайце фарбавальнік. Запоўніце тры чвэрці кожнага кубка цёплай вадой. Перамяшайце сумесь (асобнай лыжкай для кожнага кубка!).
  2. Вазьміце варанае яйка ў адну руку, другой рукой перамешвайце сумесь у кубку, пакуль не пабачыце ўзор, падобны да варонкі. Адразу ж дастаньце лыжку з кубку, пакладзіце на яе яйка і памясціце яго ў ваду.
  3. Палічыце да 5-6 і дастаньце яйка.
  4. Пакіньце яйка на некалькі хвілін на папяровым ручніку, потым можаце памясціць яго ў раствор з іншай фарбай. Калі будзеце задаволеныя вынікам, асцярожна прасушыце яйка папяровым ручніком.

Яйкі з аптэчнымі гумкамі

Падрыхтуйце воцат, харчовыя фарбавальнікі, кубкі і сталовыя лыжкі, аптэчныя гумкі.

  1. Абматайце варанае яйка некалькімі гумкамі.
  2. Афарбуйце яйка ў харчовым фарбавальніку так, як звычайна. Дайце фарбе высахнуць, потым здыміце гумкі і памясціце яйка ў раствор з іншай фарбай.

Яйкі з малюнкам па трафарэце

Вазьміце воцат, харчовы фарбавальнік, кубкі і сталовыя лыжкі, а таксама налепкі-стыкеры ці малярную стужку.

  1. Памясціце на варанае яйка стыкеры ці выражце адпаведныя ўзоры з малярнай стужкі.
  2. Праверце, каб усе часткі ўзораў былі добра прылепленыя да яйка, потым пафарбуйце яго як звычайна. Пачакайце, пакуль яйка высахне, і здыміце з яго трафарэты.

Яйкі са сцякаючымі фарбамі

Для гэтага варыянта вам спатрэбіцца вадкі харчовы фарбавальнік, падстаўка для яек і бутэлька вады з пульверызатарам.

  1. Памясціце варанае яйка на падстаўку ці ў любы іншы посуд, які дапаможа трымаць яйка вертыкальна. Папырскайце вадой на верхнюю частку яйка.
  2. Выліце кроплю фарбавальніка на верх яйка. Зноў папырскайце на верх яйка вадой.
  3. Дадайце іншыя фарбавальнікі, калі жадаеце. Пырскайце вадой ці дуйце на яйка, каб атрымаць эфект, які вам спадабаецца.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце яшчэ:

Пасха з шакаладам і цукатамі да велікоднага стала

Чаму католікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень у розны час. І розніца можа складаць нават месяц?

Клас
6
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Кавуны ў слоіку на зіму — летні смак цэлы год 7
Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт 6
Рэцэпт на выхадныя. Традыцыйны англійскі пірог старгейзі — страва, якой вы дакладна здзівіце 7
Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт 4
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Лукашэнка пра «адцісканне» долі ў Клайпедзе: Гэта не павінна прайсці беспакарана 7
У КНДР заявілі пра перамогу над каранавірусам

Прызначаная дата суда над тыктокерам Андрэем Бяляўскім. Яго будуць судзіць у закрытым рэжыме
У Мінску распачаўся першы суд па справе антываеннага «рэйкавага партызана»
Колькі грошай каштуе зняволенне ў беларускай турме 1
На судзе аб «спробе дзяржперавароту» Пратасевіч заявіў, што быў перадатачным звяном паміж «змоўшчыкамі» і штабам Ціханоўскай 11
Дэпутатка Марыя Васілевіч атрымала дыплом «Маскоўскага інстытута псіхааналізу» 19
У Гомелі паставілі фігуркі фіксікаў замест помніка рэпрэсаванаму архітэктару 2
Усяго патроху
«Камунарка» змяніла чырвона-белы дызайн цукерак  6
Аляксандр Глеб сышоў у TikTok і пажартаваў на тэмы мастурбацыі ВІДЭА 6
Аптычная ілюзія 19 стагоддзя: знайдзіце пацыентаў доктара 9
У WhatsApp можна будзе хаваць тэлефонны нумар падчас перапіскі
На «Гродна Азоце» з’явілася ўнікальная рэлакс-зона 4
«Купілі стэйкі па прывабнай цане і здзівіліся». Што за чырвоная рыба прыехала ў нашы крамы? 1
Навукоўцы высветлілі, колькі гадоў старым дубам ля гродзенскага Новага замка 1
Спорт
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
У Беларусі збіраюцца развіваць футгольф 1
Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою 1
Кінула працу на рудніку і стала чэмпіёнкай Беларусі па бодзібілдынгу 19
Баскетбалістку, якая зарабляе найбольш у свеце, асудзілі ў Расіі да 9 гадоў зняволення
Здарэнні
У Маладзечне дзяцюк пабіў чужыя машыны і пакінуў запіску з выбачэннямі 1
Беларусы загінулі ў ДТЗ у Стаўрапольскім краі Расіі
Пад Салігорскам упаў на бок аўтакран, ёсць загінулыя
Новы від махлярства ў Беларусі: зламыснікі клічуць на спатканне ў кіно ці тэатр 2
У Брэсцкім раёне мужчына загінуў, косячы траву трымерам
Гіганцкага іспанскага смаўжа заўважылі ў Мінску
У мінскай бальніцы памёр мужчына з апёкамі 100% цела

У Бярозаўскім раёне пяцігадовы хлопчык пераехаў на машыне сямігадовага
Карысная інфа
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
З-за навальніц на нядзелю абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі 1
Здароўе
Калі занадта шмат думаць, гэта можа нашкодзіць здароўю 2
Доктар: Калі аднагадовае дзіця глядзіць мульцікі на тэлефоне, то да школы ў яго разаўецца блізарукасць
Ніякай бяссонніцы: прапануем метад, з якім вы можаце заснуць за хвіліну 2
Каб таблеткі хутчэй дзейнічалі, трэба легчы на правільны бок 4
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці: губернатар Турчын прапанаваў Лукашэнку падняць цэны на малако 8
Казахстан з верасня пачне пастаўляць нафту ў абыход Расіі
Вынік санкцый: плынь расійскіх турыстаў у Беларусь маладзее і змяняе кірункі 1
У Мінсельгасхарчы расказалі, як даюць рады перабоям з тэтрапакамі 1
Меркаванні
«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная 1
«Яны самі прыйдуць да Азарава і Сахашчыка: «Гаварыце, чаго не хапае палку Каліноўскага?» Чаму сілавы варыянт супраціву стаў мэйнстрымам 12
Яўген Лівянт: Уступная кампанія праваленая, панабіралі «троечнікаў» 4
Дракахруст: Як Пазняк развёў Сахашчыка 24
Гісторыя
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
56
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Таджыкістан: велічная гісторыя не гарантуе велічнай сучаснасці 7
Рэпартаж са змрочнай турмы ў Баранавічах. Як там вязні сядзелі ў 1931 годзе і як вешалі асуджаных на смерць
Культура
Калекцыю беларускіх строяў Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
Паглядзіце, як у Стоўбцах рэканструявалі мадэрнісцкі кінатэатр «Беларусь» ФОТЫ 3
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 2
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
У гурта AKUTE выйшла першая за доўгі час песня
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Што пачытаць? 10 захапляльных кніг для летніх вечароў
Навука і тэхналогіі
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны 1
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма 2
Каханне і сэкс
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 2
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 33
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Свет
У Чарнагорыі мужчына адкрыў агонь па мінаках, як мінімум 11 загінулых
Чэхія падтрымала забарону на выдачу віз расіянам 2
У Нью-Ёрку напалі на пісьменніка Салмана Рушдзі, ударылі нажом у шыю
Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту «Свабоды» Андрэю Кузнечыку
Эстонія больш не будзе адпраўляць пасла ў Мінск. Але Беларусь для яе ўсё адно важная
У самай багатай на нафту краіне Еўропы нечакана ўзнік энергетычны крызіс. І гэта сігнал для ўсяго кантынента 3
Экс-прэзідэнт Эстоніі: Беларусы — еўрапейцы, гэта не рускія 10
Галоўнае
ФБР пры ператрусе ў маёнтку Трампа выявіла 11 камплектаў сакрэтных дакументаў
У Чарнагорыі мужчына адкрыў агонь па мінаках, як мінімум 11 загінулых
У Нью-Ёрку напалі на пісьменніка Салмана Рушдзі, ударылі нажом у шыю
За друкаванне налепак з арнаментам і Пагоняй затрымалі дырэктара студыі дызайну
«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная 1
Затрымалі маці спявачкі Рыты Дакоты 1
Два гады хіміі далі ў Баранавічах за рэпост фотаздымка Кім Чэн Ына 1
Усяго патроху
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Вольга Карач распачала крыжовы паход — на «Нашу Ніву» і Антона Матольку 25
«У рамках адпрацоўкі раёны лезуць не туды!» BYPOL апублікаваў злівы перамоў эканамічнай міліцыі 3
Сахашчык: Супраць Украіны гатовыя выступіць максімум 10-15% беларускіх салдат 4
Фота / Відэа
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Другая гадавіна смерці Тарайкоўскага, а помніка на магіле няма — у чым рэч? 3
Апытанка
Самае чытанае
Пазняк заклікаў падтрымаць Сахашчыка 12
Вольга Карач распачала крыжовы паход — на «Нашу Ніву» і Антона Матольку 25
У самай багатай на нафту краіне Еўропы нечакана ўзнік энергетычны крызіс. І гэта сігнал для ўсяго кантынента 3
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 2
Стала вядома, якія выбары збіраецца праводзіць Нацсавет з Цапкала і Карач 25
Самае лайканае
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
У распараджэнні BYPOL аказаўся архіў КДБ з інфармацыяй пра рэпрэсаваных за Саветамі беларусаў. Тысячы запісаў 12
Арастовіч пра першы дзень вайны: У тым, што нам у Офісе канец, я не сумняваўся ні секунды 7
Генштаб УСУ пракаментаваў начныя выбухі ў Зябраўцы пад Гомелем 5
Уначы чуліся шматлікія выбухі ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем. Мінабароны: Адбылося ўзгаранне тэхнікі 8
Гарачыя тэмы
Пазняк заклікаў падтрымаць Сахашчыка 12
У самай багатай на нафту краіне Еўропы нечакана ўзнік энергетычны крызіс. І гэта сігнал для ўсяго кантынента 3
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 2
Наколькі рэальна сфармаваць беларускае войска на тэрыторыі іншай дзяржавы?  9
Стала вядома, якія выбары збіраецца праводзіць Нацсавет з Цапкала і Карач 25
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Генштаб УСУ пракаментаваў начныя выбухі ў Зябраўцы пад Гомелем 5
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
56
У распараджэнні BYPOL аказаўся архіў КДБ з інфармацыяй пра рэпрэсаваных за Саветамі беларусаў. Тысячы запісаў 12
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх