Па дадзеных агенцтва, еўрачыноўнік заявіў высокапастаўленым дыпламатам з еўрапейскіх краін, што рашэнне аб гэтым неабходна прыняць «на працягу некалькіх дзён, а не тыдняў».
У сакавіку Уладзімір Зяленскі прасіў Захад закрыць паветраную прастору краіны, альбо даць сістэмы СПА, у прыватнасці С-300. У мінулую пятніцу прэм'ер Славакіі Эдуард Хегер паведаміў, што Браціслава перадала Кіеву гэтыя зенітныя ракетныя комплексы.
Раней у ЕС заявілі, што рыхтуецца шосты пакет санкцый адносна Расіі.
Пасля наведвання Кіева Жазэп Барэль напісаў твіт: «Гэтая вайна будзе выйграная на полі бітвы».
«Уражаны стойкасцю, рашучасцю і гасціннасцю Зяленскага і Шмыгаля», — напісаў Барэль. Я вяртаюся з ясным спісам задач. 1. Гэтая вайна будзе выйграная на полі бітвы. Дадатковыя 500 млн еўра з Еўрапейскага фонду міру выдзеленыя. Пастаўкі зброі будуць прыстасаваныя да патрэб Украіны», — напісаў Барэль.
Гэты твіт кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі выклікаў буру ў Маскве.
Расія напала на Украіну 24 лютага, разлічваючы на лёгкую перамогу. Напад быў ажыццёўлены ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Па Украіне было выпушчана каля 1400 ракет, многія гарады ператвораныя ў руіны, але ўкраінскія войскі здолелі стрымаць наступ, а на асобных кірунках перайшлі ў контратаку. Масква не чакала таксама ні ўсенароднага характару супраціву ўкраінцаў, ні такой мабілізацыі краін Еўропы на падтрымку Украіны, якая мае месца.
Аляксандр Лукашэнка абяцаў, што вайна працягнецца «3 — 4 дні» і пагражаў дайсці да Ла-Манша, між тым пад канец другога месяца вайны яе вынік усё яшчэ непрадказальны. Еўрапейскі саюз упершыню ў сваёй гісторыі распачаў аперацыю па ваеннай дапамозе краіне, што падверглася агрэсіі, — Украіне.





