У Міністэрстве замежных спраў рашуча асудзілі агрэсію супраць Украіны і шматлікія злачынствы Расіі, заклікаўшы Маскву неадкладна спыніць баявыя дзеянні і вывесці расійскія войскі з тэрыторыі Украіны, а таксама неадкладна забяспечыць шляхі эвакуацыі насельніцтва і дастаўкі гуманітарнай дапамогі.

Пасольства Расіі ў Харватыі пацвердзіла, што МЗС краіны запатрабаваў вывесці частку супрацоўнікаў. «Пацвярджаем выклік пасла [Андрэя Несцярэнкі] у МЗС і атрыманне ноты з патрабаваннем вывезці некалькі расійскіх дыпламатаў з краіны», — сказалі РІА «Новости» ў дыпмісіі.

Раней аб высылцы расійскіх дыпламатаў абвясціў шэраг еўрапейскіх краін — Польшча, Германія, Францыя, Італія, Іспанія, Латвія і Літва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?