Мінздароўя: За суткі 302 выпадкі кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваныя 302 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісана 70 чалавек. Учора паведамлялася пра 525 выпадкаў.
Усяго з пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 970 443 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравеў 964 931.
За мінулыя суткі памерлі тры чалавекі (за ўвесь час 6 877), выкананыя 6 302 тэсты.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ