Пра жыццё і смерць

Я бачыў загінулых людзей, паводку, іранскую катастрофу, COVID… але ва ўсім гэтым было жыццё. А тут [у Бучы] — смерць.

Я не страціў сваю сям'ю. Я ведаю цану гэтай вайне, але не так глыбока, як людзі, якія пацярпелі ў яе выніку.

Пра заходнія каштоўнасці, НАТА і Еўрасаюз

Мы абараняем многія рэчы — здольнасць жыць так, як жыве сучасны чалавек. Кажуць, што мы абараняем заходнія каштоўнасці. Я пытаюся: А што гэта такое?

Нашы людзі верылі, што НАТА абароніць нас, а яны ў кулуарах не збіраліся гэтага рабіць. Бо нельга, гэта знясільвае.

Цяпер многія краіны змянілі меркаванне і гатовыя прыняць нас у ЕС. Але цана, па-мойму, — занадта высокая.

Пра Расію і Пуціна

Перастаньце баяцца Расію. Украіна, у 28 разоў меншая, паказала, што мы не баімся. Сёй-той прыкрываецца, кажа, што можа быць ядзерная вайна (з-за канфлікту з РФ). Але ніхто сёння ў свеце не можа прагназаваць, што будзе рабіць Расія.

Пуцін мог прадухіліць вайну. У іх жорсткая вертыкаль. Мы павінны сустрэцца раней. Можа, ён мяне ненавідзіць, як чалавека. Я не ведаю.

Пра калектыўную віну

Калі столькі людзей забіта і спалена, то можна ўявіць, колькі злосці вакол. І ты таксама злуешся, на ўсіх, нават на Бога.

Усе, хто выступаў за акупацыю нашых тэрыторый — вінаватыя.

Партнёры маглі моцна ціснуць на Пуціна да вайны: ці нясе адказнасць увесь свет за генацыд габрэяў Гітлерам? Так, нясе. Яны не забівалі. Але яны нясуць адказнасць.

Пра вайну і перамогу

Гэта не канчатковая перамога. Упэўнены, што яшчэ нельга казаць, што мы выйгралі бітву за Кіеў.

Буча, Ірпень, Гастомель — калі там былі цалкам знішчаныя людзі, выйгралі мы гэтую бітву? Я не ўпэўнены! Мы ўтрымалі і не аддалі сваё. Гэта я магу пацвердзіць, так. А ці перамаглі мы, я не гатовы пакуль сказаць.

Бітва за Данбас: Мы не ведаем, колькі будзе тэхнікі. Бачым навалу на ўсходзе і поўдні. Ад хуткасці перадачы зброі ЗША залежыць, выстаім мы ці не. Я ўпэўнены ў нашых людзях.

Клас
31
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
0