«Падобныя дзеянні носяць яўна цынічны характар, прыніжаюць гонар і годнасць беларусаў. Гэта яшчэ і здзек з памяці аб мільёнах тых, хто загінуў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», — піша ведамства.

Ніякай нечаканасці ў гэтым няма. Завядзенне крымінальных спраў у апошнія гады — універсальная рэакцыя Генеральнай пракуратуры на любыя не толькі ўнутраныя, але і знешнія раздражняльнікі. У дачыненні да падзей за мяжой гэтыя дзеянні носяць хутчэй рытуальна-сімвалічны характар, паколькі ад пачатку відавочна, што ніхто на Захадзе запыты беларускіх пракурораў на прыцягненне кагосьці да адказнасці разглядаць не будзе.

10 красавіка адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню памяці вязняў канцлагераў Бухенвальд і Дора-Мітэльбаў ў Германіі. Афіцыйныя дэлегацыі Расіі і Беларусі арганізатары папрасілі не прыязджаць на мерапрыемства, але дэмакратычныя сілы былі прадстаўленыя.

Замест прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска ад Беларусі быў запрошаны кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, а замест дзяржаўнага чырвона-зялёнага на флагштоку быў павешаны бела-чырвона-белы сцяг.

Чытайце таксама:

Беларусы на памятнай цырымоніі ў Бухенвальдзе былі пад нацыянальным сцягам

На польскага суддзю завялі справу. Каго яшчэ з замежнікаў хацелі б судзіць у Беларусі за іх пазіцыю? 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру