Дзеянні сумежнага боку, як сцвярджае ДПК, зафіксаваныя камерамі відэаназірання. А падчас праверкі тэрыторыі беларускія памежныя нарады нібыта выявілі пашкоджанні сценаў памежных модуляў, а таксама металічныя шарыкі.

Раней, нагадвае ДПК, падобным спосабам з тэрыторыі Польшчы быў абстраляны беларускі памежны слуп.

З польскага боку каментароў па гэтай сітуацыі пакуль не было.

Расійскае выданне РБК разгледзела на відэа, прадстаўленым беларускім бокам, што «абстрэл» беларускай тэрыторыі вёўся са звычайнай рагаткі.

Учора пра памежныя інцыдэнты на беларускай мяжы паведамляла, наадварот, памежная служба Польшчы. Паводле яе, 9 красавіка ў раёне вёскі Дубічы Царкоўныя беларускія сілавікі перакінулі праз агароджу на мяжы драўляны масток і закідалі камянямі польскі патруль, выкрыквалі абразы ў іх адрас.

Чытайце таксама: 

Польскія памежнікі паведамляюць, што беларускія сілавікі закідалі іх камянямі

Клас
Панылы сорам
8
Ха-ха
17
Ого
Сумна
1
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру