Пентагон: Расія перакідае войскі на ўсход Украіны
Часці расійскіх войскаў, пераведзеных у Беларусь з Кіеўскай вобласці, рухаюцца на ўсход Украіны ў бок Данбаса, паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША.
Фота: AFP
У той жа час у Пентагоне пакуль не бачаць прыкмет новай эскалацыі на Данбасе. Расія спрабуе папоўніць запасы і ўмацаваць свае сілы на Данбасе, пра што сведчыць калона транспартных сродкаў, што ідзе на Ізюм.
Са слоў чыноўніка, ёсць прыкметы таго, што Расія спрабуе ўмацаваць свае пазіцыі на паўднёвы захад ад Данецка.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ