Аналена Бербак

Аналена Бербак

«Цалкам зразумела, што Украіне трэба больш вайсковых матэрыялаў, асабліва цяжкага ўзбраення», — заявіла Бербак на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Люксембургу.

Па яе словах, «жах, які мы бачым кожны дзень» у вайне Расіі супраць Украіны, робіць неабходнасць такіх паставак «больш чым відавочнай».

Германія ўжо паставіла ва Украіну абарончую зброю, такую як супрацьтанкавыя ракеты, у той час як «цяжкае ўзбраенне» мае на ўвазе адпраўку танкаў, артылерыі або сучасных сістэм СПА.

На мінулым тыдні тое ж выданне паведамляла, што Шольц усё адкладае прыняцце канчатковага рашэння аб адпраўцы нямецкіх танкаў ва Украіну, нягледзячы на ціск з боку сваіх партнёраў па кааліцыі.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4