У тэлеграм-канале палка «Азоў» пішацца наступнае:

«Каля гадзіны таму расійскія акупацыйныя войскі выкарыстоўвалі супраць украінскіх вайскоўцаў і цывільных асоб у горадзе Марыупаль атрутнае рэчыва невядомага паходжання, якое было скінута з варожага беспілотнага лятальнага апарата.

У пацярпелых назіраецца дыхальная недастатковасць, вестыбула-атактычны сіндром. Наступствы выкарыстання невядомага рэчыва ўдакладняюцца».

Крыніца, блізкая да Мінабароны Украіны, паведаміла «Суспільному», што імавернасць выкарыстання Расіяй хімічнай зброі «вельмі высокая».

Пасля ў сваім звароце лідар «Азова» Андрэй Білецкі паведаміў, што расіяне ўжылі хімічную зброю над заводам «Азоўсталь», які ўтрымліваюць украінскія абаронцы з ягонага палка. Білецкі сцвярджае, што трое байцоў палка пацярпелі. Пацярпелыя, па ягоных словах, знаходзяцца ў здавальняючым стане.

Абвяржэння або пацвярджэння з расійскага боку пакуль што не было.

Нагадаем, раней заходнія разведкі папярэджвалі, што расіяне могуць арганізаваць хімічную атаку ва Украіне.

А акурат сёння «палкоўнік» войскаў самаабвешчанай «ДНР» Эдуард Басурын прапанаваў выкарыстоўваць супраць украінскіх падраздзяленняў у Марыупалі хімічную зброю.

Чытайце таксама:

«Палкоўнік» самаабвешчанай «ДНР» прапанаваў выкарыстаць супраць абаронцаў Марыупаля хімічную зброю

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
28