Гаспадыня кватэры, у якой ацалела шафа з посудам і васількоўскім керамічным пеўнікам, жывая. Жанчыне ўдалося з'ехаць з ахопленага вайной горада і перасяліцца на захад Украіны, расказалі ў сюжэце ўкраінскага нацыянальнага тэлемарафона.

На дом, у якім размяшчалася кватэра з шафай, расійскія акупанты скінулі дзве авіябомбы. Ратавальнікі скончылі разбіраць завалы пад ім, аднак людзей не знайшлі. Адшукаць уладальніцу кватэры дапамог сусед Віталь. Жанчыне ўдалося выехаць на захад Украіны ў першыя дні вайны.

У дом у Барадзянцы яны засяліліся, як толькі яго пабудавалі — у 1985 годзе. Аднак неўзабаве муж жанчыны загінуў падчас ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. А потым памёр і старэйшы сын. Надзея Дзмітрыеўна засталася жыць з малодшым сынам, які, уласна кажучы, і прыбіў знакамітую шафу. На жаль, два гады таму ён таксама памёр.

У другі дзень вайны, 25 лютага Надзея Дзмітрыеўна апошні раз зварыла суп, сышла з дому і больш не вярнулася. Яна хавалася ў падвале суседняй шматпавярхоўкі, а потым ёй удалося эвакуявацца.

«Са склепа выйшла ў адных чаравіках, шкарпэтках, у гэтай куртцы, што цяпер на мне, і хустцы. Нічога не ўзяла», — кажа жанчына. Больш за ўсё Надзея Дзмітрыеўна шкадуе, што ў яе не засталося ніводнай фатаграфіі дзяцей.

Тая самая шафка з пеўнікам на ёй

Тая самая шафка з пеўнікам на ёй

Чытайце таксама:

Што за фігуркі трымалі Зяленскі і Джонсан падчас прыезду брытанскага прэм'ера ў Кіеў? Гэта новы ўкраінскі сімвал

Шафкі, якія захаваліся ў разбураным доме ў Барадзянцы, узарвалі інтэрнэт

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
22
Абуральна
0