Пускі з ракетных комплексаў «Точка-У» падчас беларуска-расійскіх вучэнняў 16 лютага 2022 года. Фота: belvpo.com.

Пускі з ракетных комплексаў «Точка-У» падчас беларуска-расійскіх вучэнняў 16 лютага 2022 года. Фота: belvpo.com.

Cтварэннe ракетнага комплексу «Точка» пачалося яшчэ ў 1968 годзе. Ён распрацоўваўся для знішчэння важных аб’ектаў у тыле ворага. На ўзбраенне ў савецкую армію гэтая зброя трапіла ў 1976 годзе. Тады ракета мела далёкасць толькі 70 км.

Напрыканцы існавання СССР войска атрымала мадэрнізаваны ракетны комплекс, які і атрымаў назву «Точка-У». Далёкасць палёту ракет павялічылася да 120 км, палепшала і дакладнасць — адхіленне ад цэлі не перавышала ста метраў. Для параўнання, характарыстыкі «Іскандэраў» — далёкасць 500 км і магчымае адхіленне 30 метраў.

Комплекс дастаткова мабільны, па дарогах можа перасоўвацца з хуткасцю да 70 км/г. Колавая база 6х6 робіць магчымым рух па-за дарогамі. Упершыню гэтая зброя прымянялася ў 1994 годзе падчас грамадзянскай вайны ў Емене. Расія выкарыстоўвала «Точку-У» падчас вайны ў Чачні. Зброя таксама ўжывалася ў азербайджана-армянскім канфлікце і войскамі Асада ў Сірыі.

На сёння гэтыя ўжо састарэлыя ракетныя комплексы на ўзбраенні маюць Беларусь, Арменія, Азербайджан, Балгарыя, Емен, Казахстан, Сірыя і Украіна. Амерыканскі Інстытут па вывучэнні вайны (аналітычны цэнтр) сцвярджае, што 8-ая агульнавайсковая армія ўзброеных сіл РФ, якая дзейнічае на Данбасе, таксама выкарыстоўвае гэтую зброю.

Такая неабходнасць магла ўзнікнуць у сувязі з вычарпаннем даступных Расіі запасаў балістычных і крылатых ракет.

Макет касетнай баявой часткі. Фота: Wikimedia

Макет касетнай баявой часткі. Фота: Wikimedia

Ракеты гэтага комплексу з хуткасцю 1100 м/с могуць несці розныя баявыя часткі — ад ядзерных, да 100 кТ у тратылавым эквіваленце, да хімічных. Найбольш распаўсюджаныя ракеты — з касетнай і аскепкава-фугаснай баявой часткай. Аскепкава-фугасная баявая частка мае 162 кг выбухоўкі і 14 500 гатовых аскепкаў, пры падлёце да цэлі ракета змяняе траекторыю і атакуе цэль амаль вертыкальна, на вышыні 20 метраў адбываецца выбух, які забяспечвае паражэнне аб’ектаў на плошчы да 3 гектараў.

Касетная баявая частка складаецца з 50 суббоепрыпасаў, кожны з якіх утрымлівае 1,5 кг выбухоўкі і 316 аскепкаў y кожным. На вышыні ў 2250 метраў аўтаматыка раскрывае касеты, у выніку гэтага аскепкамі паражаецца плошча да 7 гектараў.

Часткі ракеты с касетнай баявой часткай на Чарнігаўшчыне. Фота: ДСНС України

Часткі ракеты с касетнай баявой часткай на Чарнігаўшчыне. Фота: ДСНС України

Менавіта такой ракетай быў нанесены ўдар па вакзале ў Краматорску на мінулым тыдні і па Данецку 14 сакавіка. У абодвух выпадках афіцыйная Масква вінаваціла ўкраінскіх вайскоўцаў і запэўнівала, што ракетных комплексаў «Точка-У» няма на ўзбраенні расійскай арміі. Сцвярджаецца, што маральна састрарэлыя комплексы «Точка-У» ў расійскіх ваенных частках былі замененыя на сучасныя «Іскандэры», аднак яшчэ ў лютым тэлеканал «Звезда», заснавальнікам якога з’яўляецца Міністэрства абароны РФ, рапартаваў пра паспяховыя пускі гэтых ракет расійскімі і беларускімі вайскоўцамі падчас вучэнняў на поўдні Беларусі.

У той жа час украінцы таксама выкарыстоўваюць «Точкі-У». Так, мяркуючы па ўсім, ударам «Точкі-У» быў знішчаны расійскі дэсантны карабель «Саратаў» у порце Бярдзянска. 

Ракетамі быў атакаваны чыгуначны вакзал Краматорска. На адной быў надпіс па-руску «За дзяцей»

Расія выкарыстоўвае касетныя боепрыпасы ва Украіне. Чаму яны такія небяспечныя

Спускаюць на парашутах. Мэр Харкава заявіў, што расіяне прымянілі ў горадзе новы від снарадаў

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
7