Следствам устаноўлена, што ноччу з 10 на 11 красавіка польскія вайскоўцы «абстралялі» беларускі пункт пропуску «Пясчатка». Ведамства сцвярджае, што беларускі нарад сляпілі страбаскопамі і ён мог пацярпець ад «абстрэлу».
На месцы здарэння знайшлі каля 40 металічных шарыкаў. На відэа бачна, што абстрэў вёўся з рагатак. СК Беларусі называе іх «рагаткамі спецпрызначэння».
Дзеянні палякаў кваліфікаваныя як злоснае хуліганства, накіраванае на «падрыў стабільнасці і парадку на дзяржаўнай граніцы».





