Загінуламу 26 гадоў. Ён працаваў інжынерам-тэхнолагам. Другі ўдзельнік канфлікту — рабочы, яму за 50. Абодва яны былі супрацоўнікамі аднаго падраздзялення.

«7 красавіка раніцай на завод прыязджалі следчыя, апытвалі людзей з гэтага падраздзялення. Так мы і даведаліся, што здарылася, — распавялі супрацоўнікі «Пеленга». — Акрамя таго, у нас на прадпрыемстве ёсць свая сетка. Сёмага раніцай там з'явіўся некралог маладому чалавеку, але потым яго прыбралі. Нібыта гэта можа перашкодзіць следству».

Што менавіта адбылося паміж мужчынамі, калегі не ведаюць. Па адной з версій, 6 красавіка інжынер-тэхнолаг і рабочы знаходзіліся разам і ў нейкі момант рабочы забіў інжынера.

«Нібыта паміж імі паўстаў канфлікт з-за сітуацыі ва Украіне. Інжынер быў на баку Украіны, рабочы — Расіі. Ці так гэта на самай справе, невядома, але пра гэта кажуць людзі з розных падраздзяленняў», — распавядаюць калегі.

Гэтую версію пацвердзіла і другая крыніца.

Сябры інжынера-тэхнолага расказваць пра гэтую сітуацыю адмовіліся. У афіцыйным телеграм-канале Следчага камітэта інфармацыя па сітуацыі не публікавалася.

«Загінулы — добры, спакойны хлопец. У 2020-м ён быў з тых, хто падтрымліваў перамены, і не хаваў сваіх поглядаў. Сур'ёзна захапляўся футболам. Нядаўна ў яго памёр бацька, было 40 дзён. Засталася адна мама», — распавяла знаёмая маладога чалавека.

Клас
5
Панылы сорам
18
Ха-ха
1
Ого
Сумна
153
Абуральна
73
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру