Адзін з удзельнікаў групоўкі пайшоў на супрацоўніцтва са следствам. Ён распавядае, што група пачала працу па звяржэнні канстытуцыйнага ладу яшчэ летам 2021 года.

На яго выйшаў адстаўны супрацоўнік варожай разведкі, які аказаўся арганізатарам «схемы». Ён заявіў пра намер стварыць новае народаўладдзе ва Украіне, і калі дзейная ўлада сама не сыдзе ў адстаўку», то група пяройдзе да сілавога сцэнарыя.

Для захопу ўлады дыверсанты збіраліся завербаваць 500 баевікоў, пажадана з былых вайскоўцаў АТА, і забяспечыць іх зброяй.

Увасабленне плана павінна было супасці ў часе з расійскім поўнамаштабным уварваннем ва Украіну, але дзякуючы працы СБУ, сетка была выкрытая, а яе арганізатар і ключавыя асобы — затрыманыя на пачатку сакавіка ў Івана-Франкоўскай і Хмяльніцкай абласцях.

Адзін з саўдзельнікаў прызнаў сваю віну і даў паказанні на арганізатара.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2