Фота: ТАСС

Мэты спецыяльнай вайсковай аперацыі Расіі ва Украіне» абсалютна «разумелыя і высакародныя» — «дапамога людзям на Данбасе», заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін на касмадроме «Усходні» ў Амурскай вобласці.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што мэты аперацыі будуць дасягнутыя.

«Так і будзе. Няма ніякіх сумневаў», — сказаў ён.

Пуцін заявіў, што Расія адначасова ратуе насельніцтва Данбаса і прадпрымае меры для гарантавання сваёй уласнай бяспекі. Паводле яго слоў, Украіну пачалі «ператвараць у антырасійскі плацдарм» і вырошчваць парасткі нацыяналізму, якія меліся там ужо даўно.

«Сутыкненне з гэтымі сіламі для Расіі было непазбежнае», — адзначыў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Раней Пуцін неаднаразова казаў, што «збавенне ад гэтых пакут, ад гэтага генацыду» жыхароў Данбаса было галоўнай прычынай і заахвочвальным матывам для расійскай спецаперацыі. Ён таксама тлумачыў, што патрабаванне аб дэмілітарызацыі Украіны з'явілася з-за «абсалютна рэальнай пагрозы» для Расіі, паколькі Украіна планавала ўступіць у НАТА і загаварыла аб магчымасці набыць ядзерную зброю.

Клас
Панылы сорам
10
Ха-ха
5
Ого
Сумна
Абуральна
26

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру