На працягу апошніх некалькіх тыдняў падраздзяленне Эсліна абараняла абложаны горад Марыупаль, які падвяргаўся моцным бамбардзіроўкам з боку расійскіх войскаў.
Эйдэн пазваніў сям’і і сябрам і паведаміў, што яго падраздзяленне здаецца ў палон расійскім войскам, піша BBC.
«Ён патэлефанаваў мне і сказаў, што ў іх не засталося зброі, каб працягваць барацьбу. Я люблю свайго сына. Ён мой герой. Яны ваявалі як ільвы», — распавяла маці брытанца пра апошнюю размову з сынам.
Сябры марпеха паведамілі, што ім Эйдэн сказаў, што ў іх не было іншага выбару, акрамя здачы ў палон.
Чытайце таксама:
У марпехаў-абаронцаў Марыупаля сканчаюцца боепрыпасы: далей — толькі ўрукапашную





