Фота: NY Post

У метро Нью-Ёрка ў раёне Брукліна адбылася страляніна, параненыя прынамсі 13 чалавек, паведамляе The New York Times.

Паводле інфармацыі NBC New York, на месцы здарэння выяўлена некалькі выбуховых прылад, якія не cпрацавалі. Паводле апісання, стралок — мужчына ў процівагазе і аранжавым будаўнічым касцюме, ён збег.

Паводле звестак мясцовага аддзялення тэлеканала ABC, адбылося некалькі інцыдэнтаў на розных станцыях метрапалітэна. Канал перадае, што паліцыя вывучае прынамсі чатыры падазроныя прадметы.

New York Times таксама паведамляе пра задымленне ўнутры станцыі. Па даных выдання, стрэлы былі чутныя каля 8.30 раніцы (15.30 па Мінску), у гадзіну пік, на станцыі «36-я вуліца». Як паведамляе ABC, чацвёра пацярпелых знаходзіліся там, яшчэ аднаго выявілі на станцыі «25-я вуліца», пры гэтым пакуль незразумела, дзе адбывалася стральба: на станцыях або ў вагонах. Адзначаецца, што падчас стральбы была выкарыстаная дымавая шашка.

New York Post піша, што на месца здарэння выехала каманда сапёраў.

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
7
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру