Цяпер вывозіць за межы ЕАЭС можна:

мукі (грачанай, пшанічнай) — да 1 кг;

асобных відаў круп (грачанай, рысавай, маннай, аўсянай, аўсяных шматкоў, проса) — да 1 кг;

цукру — да 1 кг;

солі — да 1 кг;

макаронных вырабаў — да 1 кг;

алею — да 1 л;

кансерваў мясных, малочных і рыбных (за выключэннем кансерваў для дзіцячага харчавання) — да 3 бляшанак.

Абмежаванне не распаўсюджваецца на тавары, набытыя ў крамах бяспошліннага гандлю, размешчаных у пунктах пропуску праз дзяржмяжу Беларусі.

Пры гэтым прадугледжаная магчымасць вывазу такіх тавараў без абмежаванняў у выпадках, вызначаных аблвыканкамамі.

«Пастанова прынятая ў мэтах абароны ўнутранага рынку ў сувязі з павышаным попытам у памежных раёнах на бакалейныя тавары, якія фізічныя асобы набываюць камерцыйнымі партыямі для вывазу за межы Рэспублікі Беларусь», — удакладнілі ў прэс-службе.

 

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0