Медзвядчук — кум Уладзіміра Пуціна, адзін з галоўных прарасійскіх палітыкаў Украіны. У лютым ён уцёк з-пад хатняга арышту.
Медзвядчук, якога СМІ называюць «кумам Пуціна», праходзіць падазраваным па справе аб дзяржаўнай здрадзе, садзейнічанні тэрарыстычным арганізацыям і фінансаванні тэрарызму. Справа заведзеная з-за паставак вугалю з самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік у 2014—2015 гадах, калі на Данбасе ішла вайна.
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч пракаментаваў затрыманне Медзведчука:
«Медзвядчук не быў у Кіеве. Яго ўзяла Служба бяспекі Украіны, якая, скажам так далікатна, шукала, шукала і знайшла».
Ён назваў Медзведчука «вельмі каштоўным рэсурсам», які можа расказаць, хто прасоўваў прарасійскія настроі ва Украіне. «Ён цяпер вельмі шмат цікавых падрабязнасцяў раскажа», — сказаў Арастовіч.
А другі дарадца, Міхаіл Падаляк, выказаўся так:
«Медзведчуку сёння, каб выжыць, трэба схавацца ва ўкраінскай турме. З гарантаваным шматгадовым турэмным тэрмінам. У РФ яго абавязкова ліквідуюць як чалавека, які рэгулярна хлусіў пра настроі ва Украіне, краў грошы і ў выніку стаў адным з ініцыятараў вайны».
Пасля ўцёкаў Медзведчука журналісты змаглі наведалі ягоныя рэзідэнцыі, якія патанаюць у раскошы.
Чытайце таксама:
Футра, золата і настальгія па саўку. Так выглядае закарпацкая рэзідэнцыя кума Пуціна Віктара Медзведчука ШМАТ ФОТА
Побач з палацам Медзведчука знайшлі яго раскошны вагон-рэстаран ШМАТ ФОТА





