Фота: DELFI / Josvydas Elinskas

Фота: DELFI / Josvydas Elinskas

Па звестках ведамства, беларускія і расійскія спецслужбы робяць больш актыўныя дзеянні па вярбоўцы літоўскіх грамадзян, якія прыбываюць у Расію і Беларусь.

«Эфектыўныя контрвыведніцкія меры, якія прымяняюцца літоўскімі спецслужбамі, перашкаджалі разведвальным магчымасцям варожых дзяржаў у Літве, таму ў апошнія гады актывізаваліся службы варожых дзяржаў за межамі іх тэрыторый — устанаўленне кантактаў з грамадзянамі Літвы і спробы вярбоўкі падчас наведвання Расеі ці Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні Дэпартамента.

Выведка папярэджвае, што сярод асноўных аб'ектаў вярбоўкі-асобы, якія маюць магчымасць рэгулярна наведваць Расію ці Беларусь. ДДБ адзначае, што разведку варожых дзяржаў цікавяць не толькі тыя, хто мае доступ да сакрэтнай інфармацыі або займае высокія пасады.

«Расійскія спецслужбы маюць тэндэнцыю вербаваць усіх, каго яны могуць завербаваць, і пазней вырашаць, для якіх мэтаў яны могуць выкарыстоўваць агентаў: напрыклад, для збору візуальнай інфармацыі, распаўсюджвання прапаганды, сувязі і падтрымкі іншых аперацый», — гаворыцца ў паведамленні.

Для ўстадявання кантакту службы могуць прымаць такія меры, як мадэляванне інцыдэнту з праваахоўнымі, міграцыйнымі ці іншымі органамі, канфлікты са злачынцамі, пагрозы абмежавання доступу ў Расію ці Беларусь па бюракратычных прычынах.

У сувязі з гэтым ДДБ заклікае грамадзян Літвы, якія накіроўваюцца ў Расію і Беларусь, быць пільнымі і адказнымі.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0