Фота www.sobor.by

Фота www.sobor.by

Падчас ранішняй нядзельнай службы ў Кафедральным саборы Магілёва быў двойчы паранены ўладыка Сафрон.

Інцыдэнт здарыўся раніцай у нядзелю ў Кафедральным саборы ў гонар Трох свяціцеляў у Магілёве перад пачаткам Боскай літургіі. А 9-й уладыка ўвайшоў у храм і накіраваўся да прыхаджанаў, каб блаславіць наведнікаў.

У гэты час да яго наблізіўся мужчына і нанёс яму два нажавыя раненні – у вобласць жывата і ў руку, якой епіскап Сафрон спрабаваў абараніцца.

Уладыка быў шпіталізаваны і праапераваны, у дадзены момант знаходзіцца ў рэанімацыі і, паводле словаў медыкаў, ягонаму жыццю нічога не пагражае:

жыццёваважныя органы не былі закранутыя, пашкоджаныя вены на руцэ.

Злачынца, якія ажыццявіў замах, затрыманы.

* * *

Чалавек, што напаў у нядзелю на епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафрона знаходзіцца на ўліку ў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіхз сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама Раман Посахаў.

У дачыненні да 37‑гадовага мужчыны заведзена крымінальная справа паводле арт. 147‑1 Крымінальнага кодэкса РБ («Наўмыснае прычыненне цяжкога целавага пашкоджання»).

Як паведамлялася раней, напад на ўладыку адбыўся ў нядзелю раніцай (23 жніўня) у кафедральным саборы Магілёва, калі архіерэй падышоў да вернікаў, каб блаславіць іх. Мужчына нанёс яму ўдар нажом у вобласць жывата, а таксама пашкодзіў вены на руцэ, якой епіскап спрабаваў абараніцца.

Епіскапа Сафрона неадкладна даставілі ў бальніцу, дзе прааперавалі. Цяпер уладыка знаходзіцца ў рэанімацыі, яго жыццю нічога не пагражае.

Нападніка затрымалі прыхаджане.

БЕЛТА

* * *

Епіскап Сафрон (Юшчук) нарадзіўся 11 красавіка 1951 г. у в. Кацельня-Баярская Брэсцкай вобласці. У 1982 г. закончыў Духоўную семінарыю ў Ленінградзе, у 1986 г. – Ленінградскую Духоўную Акадэмію, пасля заканчэння якой быў залічаны ў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, у 1987 г. рукаўскладзены на іерадыякана і іераманаха. У 2001 г. архімандрыт Сафрон атрымаў епіскапскае пасвячэнне і быў прызначаны на Брэсцкую кафедру, а ў 2002 г. – стаў епіскапам Магілёўскім і Амсціслаўскім. У 2004 г. частка Магілёўскай епархіі была вылучаная ў новаствораную Бабруйскую епархію.

sobor.by і Churchby.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0