У Мінску ў сваёй кватэры 50‑гадовы мужчына выстраліў з паляўнічага ружжа ў 25‑гадовага сына.
Гэта здарылася падчас спрэчкі пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў. Хлопец з агнястрэльным раненнем і ампутацыяй пальца правай рукі шпіталізаваны. У дачыненні да «клапатлівага» бацькі заведзена крымінальная справа паводле часткі 3 артыкула 339 КК.





