У вёсцы Глушкавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў выніку падпалу згарэла крама.

Як паведамілі БелаПАН у абласным упраўленні МНС, паведамленне аб моцным пажары ў вясковым магазіне прыйшло 23 жніўня апоўдні. У выніку пажару знішчана больш як 360 квадратных метраў шыфернага даху крамы і каля 100 квадратных метраў складскіх памяшканняў, згарэлі тавары на 35 мільёнаў рублёў.

Супрацоўнікам МНС удалося выратаваць ад агню таварна‑матэрыяльныя каштоўнасці больш чым на 150 мільёнаў рублёў. Магазін, які згарэў, належыць Лельчыцкаму раённаму спажывецкаму таварыству.

Папярэдняя прычына пажару — падпал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?