Беларуская федэрацыя футболу паведамляе, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 35 Правіл УЕФА па ліцэнзаванні (выданне 2008г.), а таксама абавязковага кадравага крытэрыя P.08 «Галоўны трэнер галоўнай каманды» Кіраўніцтва АБФФ па ліцэнзаванні футбольных клубаў (рэд. 2.4), зацверджанага Выканаўчым камітэтам АБФФ 25 ліпеня 2008 г., галоўны трэнер павінен:

а) як мінімум, валодаць дзеючай трэнерскай А‑ліцэнзіяй УЕФА ці любой іншай дзеючай замежнай трэнерскай ліцэнзіяй, якая з’яўляецца эквівалентнай дадзенай і прызнаецца УЕФА такой; ці

б) ужо пачаць неабходны адукацыйны курс, які прызнаецца АБФФ і дазваляе яму атрымаць патрэбны дыплом (ліцэнзію), які гэта вызначана падпунктам а).

Цяпер Сяргей Гурэнка не валодае ліцэнзіяй УЕФА, не праходзіць адукацыйнага курсу, што дазваляе яму атрымаць патрабаваную ліцэнзію, і, адпаведна, не можа займаць пасаду галоўнага трэнера, паведамляецца на сайце Беларускай федэрацыі футбола.

***

Сяргей Гурэнка быў прызначаны галоўным трэнерам «Дынама» Мінск 21 жніўня, яго папярэднік Кірыла Альшэўскі пратрымаўся на пасадзе толькі тры тыдні, ён, у сваю чаргу, 27 ліпеня змяніў сербскага спецыяліста. Сяргей Гурэнка - 20-ты трэнер «Дынама» за няпоўныя дзесяць год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0