Галоўны трэнер зборнай Харватыі па футболе Славен Біліч назваў імёны 24 футбалістаў, выкліканых для падрыхтоўкі да двух адборачных матчаў чэмпіянату свету — 2010: хатняга супраць зборнай Беларусі 5 верасня і гасцявога супраць Англіі 9 верасня.

Брамнікі — Плецікоса («Спартак» М, Расія), Рунье («Ланс», Францыя), Субашыч («Хайдук»);

абаронцы — Чарлука («Тотэнхэм», Англія), Шымуніч («Хафенхайм», Нямеччына), Крыжанац («Зеніт», Расія), Дрпіч («Карлсруэ», Нямеччына), Веіч («Хайдук»), Праньіч («Баварыя», Нямеччына), Кале («Трабзонспор», Турцыя);

паўабаронцы — Краньчар («Портсмут», Англія), Юрыч («Дженоа», Італія), Вукоевіч («Дынама» К, Украіна), Покрывац («Зальцбург», Аўстрыя), Лека («Манака», Францыя), Модрыч («Тотэнхэм», Англія), Срна («Шахцёр», Украіна), Ракіціч («Шальке», Нямеччына), Шарбіні («Хайдук»),

форварды — Оліч («Баварыя», Нямеччына), Эдуарду да Сілва («Арсенал», Англія), Петрыч («Гамбург», Нямеччына), Манджукіч («Дынама» Зг), Класніч («Нант», Францыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?