Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе назваў спіс гульцоў, што будуць рыхтавацца да матчаў супраць зборных Харватыі (5 верасня, Заграб) і Украіны (9 верасня, Мінск).
Брамнікі: Юры Жаўноў («Масква»), Антон Амельчанка («Масква»), Павел Часноўскі («Вентспілс», Латвія).
Абаронцы: Сяргей Амельянчук («Церак», Грозны, Расія), Дзмітры Вярхоўцаў («Нафтан», Наваполацк), Дзмітры Лянцэвіч («Багеміанс», Прага, Чэхія), Ігар Шытаў, Сяргей Сасноўскі, Аляксандр Юрэвіч, Максім Бардачоў (усе – БАТЭ, Барысаў), Ягор Філіпенка («Спартак», Масква).
Паўабаронцы: Аляксандр Кульчы («Растоў», Расія), Мікалай Кашэўскі («Ільічовец», Марыупаль, Украіна), Ігар Стасевіч (БАТЭ, Борисов), Вячаслаў Глеб («Шанхай Шэньхуа», Кітай), Аляксандр Глеб («Штутгарт», Нямеччына), Цімафей Калачоў («Крылы Саветаў», Расія).
Форварды: Леанід Ковель («Сатурн», Раменскае, Расія), Віталь Кутузаў («Бары», Італія), Сяргей Карніленка («Зеніт», Санкт-Пецярбург, Расія), Віталь Радзівонаў (БАТЭ), Генадзь Блізнюк («Сібір», Навасібірск, Расія).
Кутузаў, праўда, не зможа ўзяць удзел у матчы супраць Харватыі з прычыны перабору жоўтых картак.
Сёння гульцоў на два матчы – з Беларуссю і Англіяй – назваў і трэнер харватаў Славен Біліч.





