Пастар пратэстанцкай суполкі «Новае жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка і юрыст царквы Сяргей Луканін запрошаныя на сустрэчу з пасламі ЕС.

Сустрэча заплааваная на 11:00 25 жніўня.

Прадстаўнікі царквы распавядуць пра праблемы, з якімі сутыкнуліся вернікі, і пра сітуацыю на сённяшні дзень.

Ад 21 жніўня будынак царквы лічыцца маёмасцю Мінгарвыканкама. У любы момант вернікаў могуць гвалтоўна выселіць з будынка, які яны набылі і адрамантавалі за свае грошы.

У жніўні 2005 г. гарадскія ўлады пазбавілі вернікаў зямельнага надзелу, а потым і будынка (былога калгаснага кароўніка на ўскрайку Мінска), дзе рэлігійная суполка мела юрыдычны адрас. У выніку суполка не прайшла перарэгістрацыі. У 2006 годзе вернікі трымалі галадоўку. Пастара царквы выклікалі ў Адміністрацыю прэзідэнта і паабяцалі вырашыць усе пытанні ў судзе. Сёлета Вышэйшы гаспадарчы суд пастанавіў адабраць у вернікаў будынак.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0