Міністэрства аховы здароўя Беларусі пацвердзіла яшчэ два выпадкі заражэння высокапатагенным вірусам грыпу A/H1N1. Захварэлі дзеці, што вярнуліся з аздараўлення з Вялікабрытаніі, дзе яны знаходзіліся на аздараўленні.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА у прэс‑службе міністэрства.
Ва ўсіх школьнікаў лабараторна пацверджаны вірус грыпу A/H1N1. Зараз яны знаходзяцца ў бальніцы і атрымліваюць адпаведнае лячэнне. Агульны стан дзяцей задавальняючы.
Раней у Беларусі былі лабараторна пацверджаныя чатыры выпадкі заражэння вірусам грыпу A/H1N1. Першым захварэлым стаў грамадзянін Кітая (аспірант БДУ), які вярнуўся ў Беларусь з адпачынку ў Кітаі. Яшчэ трое дзяцей — усе грамадзяне Беларусі — прывезлі грып A/H1N1 з Брытаніі, дзе знаходзіліся на аздараўленні.
Нагадаем, што ў панядзелак у Асіповічах з падазрэннем на грып A/H1N1 былі шпіталізаваныя яшчэ пяцёра дзяцей. Але ўчора яшчэ не вялося пра лабараторнае пацверджанне «свінога грыпу».