diser.org

diser.org

За ўцягванне ў заняцце прастытуцыяй асуджана 17‑гадовая жыхарка Брэста.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Маскоўскага раёна Брэста, гэтая крымінальная справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні ў судзе Маскоўскага раёна.

Суд палічыў даказаным, што 17‑гадовая старшакласніца адной са школ Брэста са снежня 2008 года па сакавік 2009 года ўцягнула ў заняцце прастытуцыяй дзвюх сваіх знаёмых — непаўналетніх жыхарак абласнога цэнтра 1994 і 1993 гадоў нараджэння.

За гэты перыяд адна з іх атрымала за аказаныя сексуальныя паслугі 830 тыс. рублёў, другая — 770 тыс. рублёў, сама зводніца — 1 млн. 300 тыс. рублёў.

Суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў яе вінаватай ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 171 (выкарыстанне заняцця прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для заняцця прастытуцыяй) і ч. 2. арт. 171‑1 (уцягванне ў заняцце прастытуцыяй або прымушэнне да прадаўжэння заняцця прастытуцыяй) Крымінальнага кодэкса. Ёй назначана пакаранне ў выглядзе сямі гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

Асуджаная з праблемнай сям`і, якая знаходзіцца на ўліку ў міліцыі. Прыгавор яшчэ не ўвайшоў у сілу і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0