У нумары «НВ» за сераду надрукаваны ўзор пазову, зь якім, папярэдне запоўніўшы, чытачы газэты могуць зьвяртацца ў суд. Такім чынам калектыў газэты працягвае змаганьне за права выдавацца і даносіць сваё выданьне да чытачоў. У адпаведнасьці з законам аб абароне правоў спажыўцоў па пазоўных заявах такой катэгорыі пазоўнікам ня трэба плаціць дзяржпошліну.

Пазоўная заява падаецца ў суд па месцы жыхарства ў двух экзэмплярах (копія — для адказчыка), таксама яе можна ўручыць на прыёме дзяжурнаму судзьдзю альбо накіраваць па пошце заказным пісьмом.

Па гэтых заявах можна зьвяртацца з просьбай наконт таго, каб у інтарэсах пазоўніка ў справе ўдзельнічаў пракурор, альбо зьвярнуцца па юрыдычную дапамогу ў рэгіянальныя аб’яднаньні абароны правоў спажыўцоў.

Першым з такім пазовам зьвярнуўся юрыст Гары Паганяйла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру