posterКанікулы суворага рэжыму (Каникулы строгого режима)
Расея, 2009, каляровы, 113 хв.
Рэжысёр: Ігар Зайцаў
Ролі выконваюць: Сяргей Бязрукаў, Дзмітры Дзюжаў, Сабіна Ахметава, Алена Бабенка, Аляксей Краўчанка
Жанр: Камедыя паводле кнігі Андрэя Ківінава і Фёдара Краставога
Адзнака: 6 (з 10)

Пасля турэмнага бунту з зоны ўцякаюць былы міліцыянт Кальцоў, якога мараць забіць сукамернікі, і злодзей у законе Сумарокаў, скінуты з высокай пасады. Каб выратавацца, былыя класавыя ворагі мусяць дапамагаць адзін аднаму. А тут яшчэ новае выпрабаванне — дзеля маскіроўкі героі граюць ролю важатых у піянерскім лагеры. Шалёныя дзеткі не дадуць ім засумаваць.

Грошавыбівальны праект першага расійскага тэлеканалу з абавязковымі зоркамі Дзюжавым і Бязрукавым атрымаўся надзіва глядзельным фільмам. У карціне няма штучнага пафасу апошніх расійскіх кінапрэм’ер: ад «Адміралу» да «Начнога дазору». Адсутнічаюць нізкапробная петрасянаўшчына, натужліва-тупыя ўсмешкі шматлікіх клубаў і навязлівая блатная рамантыка.

Ёсць — добрая гісторыя пра грамадства і пра людзей. З лагеру ў лагер трапляюць героі і працягваюць традыцыі «Джэнтэльменаў удачы» дый «Запрашаем, ці староннім уваход забаронены». Шыхтаванне і спевы, пярлоўка на сняданак і тэатральныя прадстаўленні для высокіх гасцей. Праўда, выбуховы сатырычны пафас піянерлагернай камедыі залагоджаны і дыетычны; патэнцыял сюжэту скарыстаны не напоўніцу, а асобныя сюжэтныя лініі распавядаюцца скарагаворкай.

Нягледзячы на гэтае, новая расейская стужка — неблагая камедыя. У краіне, дзе палова сядзела, а палова саджала, самыя душэўныя фільмы — пра дзяцей і зэкаў.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?