Каля 200 тысяч беларускіх рублёў можна зэканоміць у часе падарожжа па Беларусі, калі прытрымлівацца парадаў, якія дае праграма «Асабісты капітал».

Простыя рэцэпты эканоміі даюць героі праграмы. Дасведчаныя аўтастоперы Ілля ды Андрэй на дваіх пераадолелі каля 30 тысяч кіламетраў і ніколі не плацілі за праезд; дырэктар АЗС раіць харчавацца ў кавярнях на заправачных станцыях; уладальнік аграсядзібы пад Полацкам гарантуе начлег утрая таннейшы за начоўку у гатэлі.

Каго варта спыняць на беларускіх дарогах, а хто не мае права браць пасажыраў? Дзе можна танна пад’есці, нядорага пераначаваць? Як наведаць музеі ў старажытным Полацку за палову кошту?

Адказы пытанні — у сюжэце праграмы «Асабісты капітал».

Таму замест таго, каб сядзець у хаце, ці не лепей скарыстацца восеньскімі сонечнымі днямі і выправіцца ў вандроўку?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?