Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II папрасіла ў Міністэрства фінансаў гэтай краіны выдзеліць 44 млн фунтаў стэрлінгаў (48 млн еўра) на рамонт і падтрыманне ў належным стане каралеўскіх палацаў і рэзідэнцый.

Напрыклад, тэрміновага рамонту чакаюць Віндзорскі замак і Букінгемскі палац.

Цяпер брытанская манархія атрымлівае 15 млн фунтаў (16,5 млн еўра) штогод, аднак гэтых грошай не хапае. У ліпені урад Вялікабрытаніі нават пазбавіў Лізавету ІІ дзяржаўнага самалёта. Крызіс, Ваша Вялікасць...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?