«Беларускі Хельсінскі Камітэт» накіраваў Старшыні Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь В.Сукала зварот, які тычыцца так званай «паляўнічай справы» .

У звароце БХК указвае на парушэнні канстытуцыйных праў затрыманых і просіць паведаміць пра час і месца разгляду справы, каб забяспечыць магчымасць прысутнасці назіральнікаў БХК.

«Гэтыя падзеі некаторыя спрабуюць растлумачыць як «вайну» паміж ведамствамі. Усё гэта наносіць шкоду аўтарытэту улады, і грамадства мае права ведаць праўдзівую падаплёку падзеяў, якія адбыліся ў сакавіку‑красавіку 2009 года» — мяркуе праабаронца БХК Гары Паганяйла.

Нагадаем, што сваякі арыштаваных гомельскіх міліцыянтаў звярнуліся са зваротам у адраз АБСЕ і іншых міжнародных структур з просьбай абараніць сваякоў ад беззаконня. Яны сцвярджаюць, што гэтая крымінальная справа носіць замоўлены характар, расследаванне праходзіла з грубым парушэннем нормаў заканадаўства і яны не спадзяюцца на справядлівае судовае разбіральніцтва.

Паводле неафіцыйных звестак, слуханні па справе прызначаныя на 12 кастрычніка ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0