Дзяўчына-падлетак зрабілася героем дня ў штаце Паўночная Караліна (ЗША) — усё дзякуючы свайму неабыякому ўмельству паляўнічага: цёмначы, з дапамогай пракаветных лука і стрэлаў, яна здолела выправіць да зялёных праайцоў дарослага кракадзіла.

У суворай рэчаіснасці ўсё наадварот.

У суворай рэчаіснасці ўсё наадварот.

Паўночная Караліна штогод выдае колькі паляўнічых ліцэнзіяў на санкцыянаванае вынішчэнне паўзуноў. Толькі ў тых ліцэнзіях адпаведныя органы дадаюць істотнае абмежаванне: забойства алігатараў можа быць здзейсненае адно з дапамогай лука са стрэламі або гарпуна.

Паўночнакаралінская газета «Стэйт» паведамляе, што 16-гадовая Кемі Колін трапіла ў лік шчасліўцаў, якім праз лёсаванне дасталіся паляўнічыя ліцэнзіі. Уначы, разам з бацькам, братам і дзядзькам, дзеўчына вырушыла на прылеглыя да яе роднага Лексінгтана багны. І, згледзіўшы 160-кілаграмовую рэптылію, пусціла стралу ў бок пачвары.

Цяпер дзяўчына мае 15 кілаграмаў кракадзілавага мяса, якія захоўваюцца ў маразільніку, а таксама мянушку «Забойца». Так да яе звяртаюцца нават школьныя настаўнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?