Незалежныя эксперты выступілі з жорсткай крытыкай афіцыйнага праекту ацэнкі ўздзеяння будучай Беларускай АЭС на асяроддзе.
Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і незалежныя эксперты выступілі з крытыкай дакумента, што ацэнвае ўздзеянне атамнай электрастанцыі на асяроддзе, які з’явіўся на сайтах беларускіх міністэрстваў энергетыкі і прыродных рэсурсаў. Адно з галоўных нараканняў —
распрацоўшчыкі нават не разглядаюць магчымасць аварыі.
Юры Варонежцаў, які колісь быў адказным сакратаром у камісіі Вярхоўнага Савета СССР па разглядзе наступстваў чарнобыльскай катастрофы, зазначыў пры ацэнцы дакумента, што ў выпадку аварыі ў зону адсялення могуць патрапіць, як беларуская, так і літоўская сталіцы.
— Адлегласць між Чарнобыльскай станцыяй і між крайнім адселеным населеным пунктам больш за 250 км. Уявіце сабе, калі, барані Божа, нешта здарыцца на самым надзейным у свеце рэактары, то ў зоне адсялення могуць апынуцца такія гарады, як Менск, Вільня, Коўна і шмат меншых гарадоў. Атамшчыкі лічаць аварыю нерэальнай, але яе верагоднасць трэба разглядаць, бо
патрэбны ўсяго адзін тэрарыст-смяротнік альбо падзенне пасажырскага самалёта.