Папулярны спявак сканчае працу над новым альбомам «Мой сябра — анёлак». Гэта сумесны праект Зміцера Вайцюшкевіча і паэта Арцёма Кавалеўскага.
На дыску будзе 21 кампазіцыя. Гэта гісторыі пра анёлкаў, якія трапляюць у розныя жыццёвыя сітуацыі.
Праз некалькі дзён, як запэўнівае Вайцюшкевіч, запіс будзе скончаны. У ім узялі ўдзел WZ-Orkiestra, Святлана Бень з гурту «Срэбнае вяселле», Янка Маўзер, Галіна Казіміроўская, Сяргей Трухановіч і іншыя.
Праект разлічаны на сямейную і дзіцячую аўдыторыю. «Гэта хутчэй песні для дзяцей, сыграныя па-даросламу», — адзначае спявак.
Дыск «Мой сябра — анёлак» з’явіцца ў продажы напярэдадні Новага года. А з аднайменнай канцэртнай праграмай спявак выступіць 7 студзеня, на праваслаўнае Раство.