Паводле звестак сталічнай міліцыі, на матч футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ (Барысаў) — «Эвертан» (Ліверпуль), які пройдзе ў Мінску 1 кастрычніка, прыедуць больш за паўтары тысячы англійскіх фанатаў.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Паводле яго слоў, дэлегацыя «Эвертана» ў складзе прыкладна 100 чалавек прылятае ў Мінск днём 30 верасня. Сёння ж у беларускую сталіцу прыедуць першыя англійскія фанаты. Дэлегацыя футбольнага клуба пакіне Мінск пасля заканчэння матча, у 0.30 2 кастрычніка.

На стадыёне «Дынама» прыхільнікі «Эвертана» размесцяцца ў сектарах № 10 і 11, прапускаць іх будуць праз асобны ўваход.

У Мінску фанатаў «Эвертана» будуць суправаджаць тры англійскія паліцэйскія.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Глядзі таксама:
Галоўны трэнер БАТЭ: Мы з нецярпеннем чакаем матч з «Эвертанам»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0