50‑гадовая жыхарка штата Нью‑Ёрк прыляцела ў Мінск у складзе экскурсійнай групы, што кіравалася ў Расію.
Увечары яна засялілася ў гатэль. Прыкладна а 23‑й сведкі бачылі, як жанчына заходзіла ў нумар.
А раніцай 12 кастрычніка яе знайшлі мёртвай у ваннай.
Прычыну смерці павінна ўстанавіць судова‑медыцынская экспертыза.





