Кола агляду ў мінскім парку імя Чалюскінцаў працуе апошні сезон.
Яго дэмантуюць і адправяць на металалом паведаміў галоўны інжынер унітарнага прадпрыемства «Гарадскія паркі Мінскзеленбуда» Анатоль Яцкевіч.
Кола агляду ў парку Чалюскінцаў было ўсталяванае ў 1977 г. Гэта найстарэйшы атракцыён у горадзе.
А наогул атракцыйны ў мінскіх парках працуюць да 19 кастрычніка.
Прычына — рэзкае пахаладанне. Некаторыя ўжо пачалі згортваць.





