У Мінску за сутэнёрства затрыманы супрацоўнікі аднаго з прыватных прадпрыемстваў.
Cледчым аддзелам папярэдняга расследавання Фрунзенскага РУУС у дачыненні да двух адміністратараў прыватнага прадпрыемства распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 171‑1 (уцягванне ў заняцце прастытуцыяй).
Паводле даных следства, з 2003 па жнівень 2009 года акрамя службовых абавязкаў згаданыя грамадзяне займаліся таксама сутэнёрствам у памяшканні сауны, размешчанай на праспекце Пушкіна.
Паводле папярэдніх звестак, у заняцце прастытуцыяй яны ўцягнулі чатырнаццаць мінчанак ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў. Абодва сутэнёры арыштаваныя.





