Пра гэта паведаміў атаман Магілёўскай казацкай акругі Ігар Хадасевіч.
За гэта возьмецца Магілёўскі гарадскі аддзел Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае казацтва». Вясной наступнага году казакі пачнуць будаўніцтва штаба, стайняў, міні‑гатэля, а таксама гаспадарчых пабудоваў для ўтрымання і гадавання свойскай жывёлы.
Мэта стварэння станіцы — ахова і забеспячэнне жыццядзейнасці Баркалабаўскага манастыра, што ў Быхаўскім раёне.
«Таксама мы плануем займацца адраджэннем і папулярызацыяй казацкай культуры і традыцый, гадаваннем коней, навучаць коннаму спорту і баявому мастацтву», — сказаў атаман.
Такая станіца ўжо дзейнічае ў вёсцы Беразовічы ў Бабруйскім раёне.
Магілёўская казацкая акруга была створана ў 2004 г.
У яе склад уваходзяць Бабруйскі і Асіповіцкі гарадскія і раённыя аддзелы, а таксама магілёўскі гарадскі казацкі аддзел. Магілёўскае казацтва налічвае больш за 100 чалавек і выводзіць сябе ад 1654 г., калі расейскі цар Аляксей Міхайлавіч, што пайшоў вайной на Рэч Паспалітую, падпісаў указ аб стварэнні Чавускага і Магілёўскага казацкіх палкоў.





