У Балгарыі з’явіліся вялікія праблемы з датацыямі Еўрапейскага Саюза. І даволі спецыфічнага характару.
Паводле звестак Міністэрства фінансаў гэтай краіны, за тры гады, што прайшлі з часу ўступлення Балгарыі ў ЕС, яна здолела выкарыстаць толькі 2% сродкаў, што ёй былі адведзены ў бюджэце Еўрасаюза — 162 млн еўра.
Эксперты адзначаюць, што калі рэалізацыя фінансаваных Еўрасаюзам праграм будзе ў Балгарыі ісці такім тэмпам і далей, то да 2013 года гэтая краіна зможа скарыстацца толькі з 18% сродкаў, якія магла б атрымаць пры больш прадуманай гаспадарчай палітыцы.
Цікава, што ў 2010 годзе адбудзецца прамежкавае карэктаванне бюджэта ЕС. На ім можа быць прынята рашэнне аб скарачэнні фінансавання праграм, скіраваных на развіццё балгарскай гаспадаркі.





