Генеральная пракуратура Беларусі прапаноўвае распрацаваць Кодэкс гонару дзяржслужбоўцаў. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 14 кастрычніка ў Мінску заявіў намеснік Гепракурора Віктар Конан.

Конан таксама акрэсліў рысы, якімі мусіць валодаць дзяржслужбоўца: «Гэта павінен быць чалавек непадкупны, разумны, пісьменны, разважлівы». Генпракуратура настойвае на стварэнні у ведамствах адмысловых камісій, у якіх будзе разглядацца кожны канкрэтны чыноўнік.

«У кожным міністэрстве, ведамстве павінны быць створаныя (яны ўжо ў большасці існуюць) антыкарупцыйныя камісіі, якія будуць вырашаць пытанні росту кадраў, вылучэнне іх на вышэйшыя пасады, рэзэрв кадраў для высоўвання. — адзначыў Віктар Конан. — Мы прапаноўваем увесці такую сістэму, каб на гэтых камісіях разглядалі чалавека, які рухаецца па кар’ернай лесвіцы, каб ён быў непадкупным, праўдзівым, разумным».

Паводле інфармацыі намесніка Генпракурора, карупцыйныя злачынствы ў Беларусі складаюць 2,6% ад агульнай колькасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?