Старшыня праўлення Гандлёвага дому «Ждановічы» Яўген Шыгалаў цалкам кампенсаваў нанесеную шкоду памерам 85 мільярдаў рублёў.

Пра гэта, адказваючы на пытанні журналістаў, распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік генпракурора Віктар Конан.

Нагадаем, што Яўгена Шыгалава затрымалі 5 красавіка 2008 года. Яму выставілі абвінавачанне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, якія пацягнулі за сабой цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення шкоды экалагічнаму асяроддзю. Мелася на ўвазе, што ён збудаваў вялізны гандлёвы цэнтр без адпаведнага дазволу.

26 чэрвеня ён быў вызвалены з‑пад варты пад заклад у 10 мільярдаў рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?