У праграме «Асабісты капітал» эксперт Серж Наўродскі кожны выпуск, па замове гледачоў, укладае віртуальныя грошы ў даступныя на Беларусі актывы і аблічвае, выгаднай ці стратнай была інвестыцыя.
Купляй таннае — прадавай дарагое. Гэта асноўны прынцып, якім трэба кіравацца калі спрабуеш зарабіць на ваганні валютных курсаў. На думку Сержа Наўродскага ў «змаганні» еўра ды даляра, апошнім часам вагі схіляюцца на бок амерыканскай валюты, даляр выглядае больш прывабным інструментам для інвеставання зберажэнняў.
На сусветным рынку ў верасьні даляр патаньнеў у дачыненьні да еўра на 2,5%, але пачаў набіраць моцы напрыканцы верасьня. Падобная сітуацыя назіралася й на беларускім рынку валют: роўна на столькі ж, на 2,5% упаў курс долара да беларускага рубля.
«Долар дасягнуў скрайняй мяжы свайго падзеньня адносна еўра і неўзабаве пачне расьці, — прагназуе эксперт, — Таму цяпер найлепшы час укласціся ў гэтую валюту».
Падрабязна ў відэа:
Калі вы хочаце спраўдзіць ці выгадная тая альбо іншая валюта, ці варта купляць каштоўныя паперы, альбо металы — напішыце ў каментарах сваю прапанову.
Эксперт «Асабістага капітала» адкажа на вашыя пытанні.





