Юлія Цімашэнка, bp.blogspotr.com
Аляксандр Лукашэнка заняў 12-е месца ў рэйтынгу самых сэксуальных сусветных лідэраў, які склаў сайт Hottest Heads of State.
Лідэрам спісу, які складаецца са 172 чалавек, стала прэм’ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка. На другім месцы аказаўся прэм’ер Нарвегіі Ёнс Столтэнберг, на трэцім – кароль Бутана Джігме Кхесар Намг’ял Вангчук.
Прэзідэнт ЗША Барак Абама апынуўся на 15 месцы, а прэм’ер Расіі Уладзімір Пуцін – на 18-м. Сільвіё Берлусконі заняў толькі 65-е месца.
Перадапошняе месца заняў Папа Бенэдыкт ХVI, апошняе – кіраўнік КНДР Кім Чэн Ір.
Зараз на сайце адкрыта апытанне з нагоды справядлівасці прысуджэння 18-га месца Пуціну. Наведвальнікам прапануецца змясціць яго вышэй, ніжэй або пакінуць на месцы. На дадзены момант 56% выказалася за тое, каб змясціць яго ніжэй.





