Дзяржкантроль выкрыў, што баранавіцкія сельскія гаспадаркі не прыбралі сёлетні ўраджай, ужо пакрыты першым снегам. Затое яны адсеяліся хутчэй за іншых.
Высветлілася, што кукуруза прыбраная толькі на 30%, цукровыя буракі — на 20%. Таксама 20% бульбы засталося пад снегам. Гэтыя паказнікі горшыя, чым у суседніх раёнах.





